x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Які ў кракадзіла Ай-К’ю?

Які ў кракадзіла Ай-К’ю?

Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў.
Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які сядзеў на бліжэйшай галінцы, пяшчотна цапнуў яго за хвост ды пытаецца: "Ведаеш, які ў мяне Ай-К’ю?"
Папугай ад спалоху растапырыў усё пер’е ды забалабоніў:"Вой! Вялікі! Прыгожы! Самы лепшы! Да нябёсаў!"
"Сапраўды?"- уразіўся кракадзіл, на малюсенькую долю секунды прыадкрыўшы рот ад здзіўлення. Зрэшты, і гэтага часу хапіла, каб папугай вызваліўся, пакінуўшы на носе кракадзіла пару яркіх пёраў. Узляцеўшы вышай ды далей, папугай загаласіў:"Ай-ай-ай! Звяры, сцеражыцеся: у кракадзіла вялізны АЙ!!!" Звяры нічога не зразумелі з яго крыкаў і вырашылі спытаць у савы, што рабіць ды хто вінаваты. Але сава замест адказу хутка заплюшчыла вочы, прыкінуўшыся, што яе ў дупле проста няма. Добра, што ў джунглях была яшчэ адна мудрая істота – змяя. Яна й растлумачыла перапалоханаму звяр’ю, што АЙ па-ангельску значыць"вока".
Як выглядаюць кракадзілавы вочы,памяталі ўсе, таму насельнікі джугляў адразу ж згадзіліся, што АЙ у кракадзіла сапраўды велізарны. Ды страшэнна прыгожы. Дакладней, проста страшэнны. Абмеркаваўшы гэтае пытанне, звяры адышлі ў бок ды ўздыхнулі з палёгкай, здалёк памахаўшы кракадзілу – маўляў, ай, як у цябе ўсё добра. Пры гэтым цешыцца вачыма кракадзіла ніхто не пайшоў, хаця той і махаў лапамі, запрашаючы падысці бліжэй. На гэтым усе супакоіліся, толькі папугай ніяк не мог угаманіцца – ён лятаў над галовамі звяроў ды крычаў:"Вы забылі аб слове К’Ю! А кракадзіл жа ж мяне уК’Юсіў!!!"
Але насельнікам джунгляў ужо было не да папугая з яго кракадзілам: звяры пераключыліся на абмеркаванне вуха слана. Яны разглядалі яго, церабілі й прыкідалі, чаму з гэткімі велізарнымі вушамі сланы дагэтуль не навучыліся лятаць.
А кракадзіл… Пусціўшы скупую кракадзілаву слязу з-за недахопу камунікавання, ён уплыў ды працягваў грызці граніт навукі. Бо менавіта гэта кракадзіл рабіў лепш за ўсіх у джунглях. Можна нават нікога не пытацца.

- Канец -





Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    У некаторым царстве, у некаторым каралеўстве жылі Аднавочка, Двухвочка ды Трохвочка. Але калі вы зараз запярэчыце, што ўжо чулі гэтую гісторыю, я толькі ўсміхнуся:-) - паглядзім, што далей будзе… Дык вось, на самой справе гэтых трох ня было! То бок ...
      Яна з’явілася ў горадзе, як толькі выпаў першы снег. Ніхто і не звярнуў увагі. Хіба дзіва – яшчэ адна непрыкметная бабулька бродзіць па вуліцы. Неўзабаве людзі настолькі прызвычаіліся сустракаць яе ў горадзе, што нават не заўважалі, як паступова яна ...
        Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
          "Наўрад ці знойдуцца іншыя жывёлы, якія адыгрывалі б настолькі вялікую ролю ў гісторыі свету, як дажджавыя чарвякі" Чарльз Дарвін Усім вядома, што чарвякі вельмі карысныя. Яны мільёны гадоў рыхляць глебу, ад чаго раслінам становіцца прасцей дыхаць, ...
            У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
              Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
                Аднойчы сустрэліся ў кафэ тры смартфоны. Дык таму, што яны даўно ня бачыліся (практычна ніколі), то, хуценька адключыўшы сваіх людзей, пачалі адзін перад адным пахваляцца: у каго ў памяці больш вумных дадаткаў ды чыя камера лепшыя здымкі ў цемрадзі ...
                  Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                    Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
                      Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
                        Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
                          На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь
                          +375 293 1234 16
                                                                                      
                          ru.cats-n-dreams.com

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2024 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.