x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Казкі старэнькага смартфона

Усе ведаюць, што смартфоны вельмі хутка старэюць. Але нават зусім старэнькі смартфон вельмі многае ўмее. Напрыклад, дзякуючы хуткаму доступу ў Інтэрнэт, ён распавядае казкі. Я не буду сцвярджаць, што ён сам іх складае. З іншага боку, ніхто не даказаў адваротнае.

Самае прыемнае ў гэтых казках, што смартфон сам можа іх накіраваць на друк (каб зрабіць кніжку), або расказаць любым голасам – якім вы хочаце, або паказаць да іх карцінкі. Кажуць, што смартфон нават можа навучыць вашага папугая распавядаць казкі (калі, вядома, папугай ў вас ёсць).

Я не правяраў гэтага, а проста запісаў некалькі казак, аднойчы расказаных мне старэнькім смартфонам.

Жыла-была дзіўная рыба Льра. У кожнай яе лусцэ адбівалася сонца – нібы ў малюсенькім люстэрку. У рыбы былі яркія плаўнікі, хвост з палоскамі і прыгожыя вочы. Калі вы ведаеце, то ў рыб чым болей вылупленыя вочы – тым рыба лічыцца
подробнее
Дон Жыльберта Гайвота сядзеў на балкончыку. Ён жмурыўся ад спякоты партугальскага сонца і глядзеў на хвалі ракі Дуэра, што плёскаліся ля самых дзвярэй яго фамільнага дома, выбудаванага яшчэ Фернанда Гайвота – знакамітым мараходам, які з
подробнее
Былі ў аднаго цмока тры галавы. Дзве галавы вельмі разумныя, а трэцяя – не надта каб. Таму усё навокал клікалі яе Дурнічкай. І ў весь час з-за яе цмок трапляў у непрыемнасці – то Дурнічка агнём у замак плюне, то прынцэсу ўкрадзе, то
подробнее
У самым цэнтры старажытнага горада ляжала велізарная лужына. Часцяком праз яе скакалі коні з моцна сядзячымі ў сёдлах жалезнымі рыцарамі, і тады ўсе навокал былі абляпаны бруднымі пырскамі, зіхоткімі на сонцы, нібы брыльянты. Аднак перапэцканыя
подробнее
У адной туманнай краіне шэрых хмар і пастаяннага дробнага дажджу жыла-была яхідна. Яна была вельмі мілая і добрая, але ніхто з мясцовых жыхароў не хацеў з ёй сябраваць, бо ўсе думалі, што яе імя адпавядае характару – верагодна, з'едліваму і
подробнее
На главную ~ Новости ~ Контакты

Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
Минск, Беларусь

Сайт работает на платформе Nestorclub.com

Copyright © 2009-2017 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.