x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Чайкі Дона Жыльберта
(казка)


Чайкі Дона Жыльберта
Дон Жыльберта Гайвота сядзеў на балкончыку. Ён жмурыўся ад спякоты партугальскага сонца і глядзеў на хвалі ракі Дуэра, што плёскаліся ля самых дзвярэй яго фамільнага дома, выбудаванага яшчэ Фернанда Гайвота – знакамітым мараходам, які з далёкіх краін прывёз мноства дзіўных скарбаў.

Дзякуючы гэтым скарбам Фернанда, быўшы калісьці бедным хлапчуком, і змог пабудаваць гэты ўтульны домік, дарэчы самы першы на набярэжнай, абліцаваны прыгожай, трохі стракатай керамічнай пліткай, якая за многія стагоддзі не страціла сваіх яркіх фарбаў. З рэчаў Фернанда засталіся толькі яго пацямнелы ад часу партрэт з чорнымі вусамі-калаўротам пад доўгім носам, ды старажытная жамчужына, якая сабрала ў сабе, здавалася, усё далікатнае ззянне ранішняй зары.

Гэтую жамчужыну насілі на шыі, як талісман, і сын Фернанда – Жазэ, і яго ўнук Мануэль, і яго праўнук Карлас, і цяпер – яго далёкі нашчадак, апошні ў славутым роду мараходаў Гайвота – дон Жыльберта.

Ніякіх асаблівых клопатаў у жыцці старога не было – адно штодня ён падоўгу карміў чаек. Чайкі чамусці вельмі любілі дона Жыльберта і ў мностве кружыліся над старым домам – пры гэтым пакідаючы зусім чыстымі яго дах і балкон (чаго нельга было сказаць пра суседнія дамы). Жонка дона Жыльберта часцяком смяялася над гэтым і казала, што яму трэба было не па акіяне вандроўнічаць, а выступаць у цырку разам з яго ўлюбёнымі чайкамі.

Стары грэўся на сонцы, слухаў крыкі чаек і шэпт набягаючых на яго ганак хваль і турбаваўся толькі аб тым, хто будзе карміць чаек, пасля таго, як яго не стане? Калі ён сыдзе ў той свет, дзе сустрэне ўсю вялікую сям'ю Гайвота і зможа нават пагаварыць з самым першым у іх роду – Фернанда.

Аднойчы дон Жыльберта заўважыў на набярэжнай хлапчукоў, крышыўшых хлеб чайкам. Дон Жыльберта ўпершыню за сённяшні дзень зірнуў на сонца і раптам заўважыў, што яго рукі ператвараюцца ў крылы. У гэты момант ён адчуў незвычайную сілу і шчасце, узмахнуў рукамі і ўзвіўся над дахам старога дома, далучыўшыся да чаек у панябессі. Тут былі ўсе: і Фернанда, і Жазэ, і Мануэль, і Карлас, і яго жонка Марыя Луіза.

***

– Глядзі, у гэтай чайкі на шыі жамчужына, – сказаў стаяўшы ля ракі вясёлы хлопец сваёй дзяўчыне, і яны кінулі ў ваду буйныя кавалкі духмянага партугальскага хлеба.



- Канец -


Другие постеры в разделе казкі старэнькага смартфона
Вушы лужыны Дзіўная рыба Льра Праўдзівая казка пра цмока з трыма галовамі Самая яхідная істота ў свеце
На главную ~ Новости ~ Контакты

Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
Минск, Беларусь

Сайт работает на платформе Nestorclub.com

Copyright © 2009-2017 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.