x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Самая яхідная істота ў свеце
(казка)


Самая яхідная істота ў свеце
У адной туманнай краіне шэрых хмар і пастаяннага дробнага дажджу жыла-была яхідна. Яна была вельмі мілая і добрая, але ніхто з мясцовых жыхароў не хацеў з ёй сябраваць, бо ўсе думалі, што яе імя адпавядае характару – верагодна, з'едліваму і нядобраму. Некаторыя суседзі нават пераходзілі на іншы бок вуліцы, абы не сутыкнуцца з ёй.

Яхідна ціхенька крыўдзілася і аднойчы ўзяла і зусім перабралася ў іншае царства-дзяржаву.

А суседзі, даведаўшыся пра тое, што яхідна сышла назаўжды, чагосцi моцна радаваліся і нават свісталі ёй услед.

Ісці яхідне прыйшлося доўга, але затое ў новым месцы ніхто яе не ведаў.

– Як завуць цябе, прыгажуня? – спыталі усмешлівыя жыхары далёкай сонечнай краіны.

– Я яхідна...

– Ух, якое цікавае імя... – загаварылі ўсе вакол, – ты, напэўна, увесь час весела смяешся «хі-хі-хі» і наогул... вельмі добрая істота?!

Яхідна ад гэтых слоў збянтэжылася і вельмі міла пачырванела, а ўсе навакол засмяяліся.

Не дзіўна, што яхідна неўзабаве стала зоркай навін і жаданай госцяй у кожным мясцовым доме. Прычым жыхарам новага царства яна так прыйшлася па душы, што яны нават выбралі яхідну сваёй каралевай.

І ў хуткім часе да свежанькае каралевы прыехалі знаёміцца ​​паслы розных краін – у тым ліку з яе ранейшай змоклай мясцовасці. Заходзяць гэтыя паслы ў залу – а там сядзць яхідна на каралеўскім троне!!!

Яхідна паглядзела на іх і паказала доўгі язык. Так што паслы адразу ж паехалі ў поўнай упэўненасці, што яхідна як была, так і засталася шкоднай.

Справа ў тым, што пасліныя мазгі не ў стане былі зразумець, што істота, выгнаная з іх слотнай краіны, стала жаданай у другой – сонечнай і радаснай.

А яхідна жыла і кіравала краінай доўга і шчасліва. І ў каралеўстве яе вельмі любілі. Таму, што глядзелі не на імя, а на яе добрыя ўчынкі.

- Канец -



Другие постеры в разделе Казкі старэнькага смартфона

    У самым цэнтры старажытнага горада ляжала велізарная лужына. Часцяком праз яе скакалі коні з моцна сядзячымі ў сёдлах жалезнымі рыцарамі, і тады ўсе навокал былі абляпаны бруднымі пырскамі, зіхоткімі на сонцы, нібы брыльянты. Аднак перапэцканыя ...
    подробнее
      Жыла-была дзіўная рыба Льра. У кожнай яе лусцэ адбівалася сонца – нібы ў малюсенькім люстэрку. У рыбы былі яркія плаўнікі, хвост з палоскамі і прыгожыя вочы. Калі вы ведаеце, то ў рыб чым болей вылупленыя вочы – тым рыба лічыцца ...
      подробнее
        Былі ў аднаго цмока тры галавы. Дзве галавы вельмі разумныя, а трэцяя – не надта каб. Таму усё навокал клікалі яе Дурнічкай. І ў весь час з-за яе цмок трапляў у непрыемнасці – то Дурнічка агнём у замак плюне, то прынцэсу ўкрадзе, то ...
        подробнее
        На главную ~ Новости ~ Контакты

        Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
        Минск, Беларусь
        +375 293 1234 16

        Сайт работает на платформе Nestorclub.com

        Copyright © 2009-2018 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
        На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.