x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Хвост русалкі

Хвост русалкі

Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба".

Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі гіпермаркета. Але чамусьці акрамя мяне яе ніхто не заўважаў. З-за гэтага ўзнікла адчуванне, што русалку трэба ратаваць. Схаваўшы яе паміж двума карпамі, якія ленавата плюхаліся ў поліэтыленавым пакунку, я папрасіў прадавачку ўзважыць яго ды даліць туды вады. Яна чмыхнула, але дапамагла зрабіць перасоўны "акварыум".

Акуратна несучы перад сабой пакет на выцягнутых руках, я, магчыма, выглядаў бязглузда. Але мне было ўсё адно.

– Было ўдалае вуджэнне – ды ў мяне ў руках стварэнне…а хто не верыць у цуды – бярыце вуды, - мармытаў я нейкую лухту, каб заглушыць пытанні, якія скакалі ў маім розуме.

– Але, навошта ж табе русалка?

– Што, з’ясі яе? (Жах, гэта што, я падумаў такое???)

– А можа, выпусціць усіх траіх плаваць у гарадскую раку, Ім жа ж не страшна, што там вада зялёная?

– Ці давай, даўно марыў, махнеш у Італію? Да мора, там прыгожа, выпусціш проста ў мора – вадаплаўным дакладна спадабаецца?

Дома я набраў поўны тазік вады ды выпусціў усіх траіх з паўпразрыстага зняволення. Карпы дружна высунулі з вады раты, быццам хацелі паведаміць мне нешта важнае.

– Ён жа не разумее, – прамовіла русалка спеўным голасам. – Ня бойцеся, ён мяне не з’есць, гэта такі жарт! Дурны…

Я вылупіў вочы: дарма што яна размаўляе, дык яшчэ й не хапала, каб русалка магла чытаць думкі!

– Ну ўмею, што з таго? Усё роўна атрымалася трапіць у сеткі… таму прыйшлося на працягу часу падавацца карпам, гіпнатызуючы ўсіх сустрэчных-папярочных. Пакуль цябе не ўбачыла. Ты, канешне, дурнаваты, але ў дзяцінстве так любіў акварыумных рыбак, што цяпер ніякія морапрадукты не еш. Акрамя крабавых кійкоў, але ж гэта й не рыба, а так… – русалка хіхікнула.

***

З гэтага часу маё жыццё поўнасцю змянілася, таму што любыя думкі ў маёй галаве русалка чытала, быццам адкрытую кнігу. Давялося сур’ёзна навесці парадак ў думках. Ну і заразом ў кватэры. А весь астатні час клапаціцца аб вадаплаўных гасцях.

Я пачаў паціху асвойваць кулінарыю – раней жа апроч амлету ды пельменей нічога не атрымлівалася. Русалка нахвальвала маю ежу, гаворачы, што ежа становіцца што ні дзеньсмачнейшая. Яна хутка расла ( як гаворыцца ў старых казках – "не па днях, але па гадзінах"), таму прыйшлося перасунуць русалку ў ванну, чым яна й цешылася з вялікай асалодай. Добра, хоць рыбіны зусім не раслі. Дарэчы, яны выявіліся зусім і не карпамі: адзін з іх паціху прашаптаў, што яны – замаскаваныя рыцары-ахоўнікі русалкі.

Паколькі мае госці з ванны ніколі не вылазілі, мне дзеля падтрымкі асабістай чысціні давялося рэгулярна наведваць бліжэйшую саўну, з-за чаго я ўславіўся ў раёне неверагодным чысцёхай.

Прыблізна праз паўгады я звыкнуўся з вадаплаўнымі гасцямі як са сваякамі. Аднак з-за іх давялося звесці да мінімуму стасункі з роднымі ды сябрамі, катэгарычна перастаўшы запрашаць іх да сябе. Усе яны на мяне крыўдзіліся, але я быў нязломны.

За гэты час русалка так пабольшала, што заняла амаль усю ванну.

– Ты, здаецца, хацеў паехаць у Італію?

– І як мы паляцім на самалёце, з гэткім тваім хвастом? – падумаў я, мімаволі залюбаваўшыся акуратным срэбрам яе плаўняў. А русалка, прысеўшы на край ванны, нечакана рэзка ўзмахнула хвастом, і лускавінне з шалясценнем абсыпалася на падлогу, быццам восеньскае лісце пад моцным павевам ветру. У выніку, як у казцы Андэрсена, адкрыліся дзве сімпатычныя ножкі.

– Я і раней так рабіла, – засмяялася яна, заўважыўшы маё здзіўленне, - але толькі калі цябе не было дома.

***

Дарога праляцела хутка, і вось ужо, пад здзіўленымі позіркамі італьянскіх вудаляў, мы стаім на беразе цёплага мора, трымаючы ў поліэтыленавым пакунку двух нецярплівых карпаў-ахоўнікаў.

– Давай, хутчэй вызваляй іх, – кажа русалка, – хай папярэдзяць сваякоў, каб рыхтавалі банкет з нагоды майго вяртання. Ды плыві за мной "хвосцікам", не адстаючы, бо заблукаеш!

Я напінаю на сябе загадзя прызапашаны акваланг ды крочу проста ў пяшчотныя хвалі Адрыятычнага мора. На паверхні вады – да самога гарызонту – жоўтым, памяранцавым ды пунсовым зіхацяць яркія водбліскі сонца, якое заходзіць.

- Канец -





Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
      Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
        Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
          На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
            Даўным-даўно, калі Новая Зеландыя яшчэ адносна нядаўна ўтварылася, на адным з яе астравоў жылі-былі Каала, Качкадзюб ды Кенгуру. Гэтыя звярочкі, якія лічылі сябе идэалам дасканаласці, увесь час пасміхваліся з птушкі Ківі, што жыла побач. – Яна ...
              …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
                  Мастакам часцей за ўсё падабаюцца іхнія творы. Вы напэўна чулі, што Пігмаліён нават закахаўся! Але здараецца й інакш. Вось аднойчы мастак узяў квадратную рамку з палатном ды вырашыў намаляваць смайлік. Толькі не вясёлы, як ва ўсіх, але асаблівы, ...
                    Чалавечае вока вельмі хітрае: у любым незразумелым малюнку яно хоча ўбачыць нешта знаёмае. Напрыклад, гуляеш па парку, а ў пераплеценых карнях дрэваў пачынае ўяўляцца тыгр з носам з сасновай шышкі. Ці вунь той далёкі куст падаецца падобным на ...
                      Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
                        Аднойчы гародніна паспрачалася, хто з іх найбольш чырвоны. Экспертную камісію ўзначаліў пунсовы памідор, які адразу ж заявіў, што ў чырвоным яблыку выразна бачныя крапінкі ды жаўтаваты бок, у трускаўкі і суніцаў заўважныя зернеткі, вішня відавочна ...
                          Даўным-даўно, калі кветкі яшчэ ўмелі размаўляць ды ніхто не здзіўляўся чароўным істотам, сустрэліся эльф і пралеска. Ну як сустрэліся – маленькі эльф, пралятаючы над апошнімі воблачкамі снега, якія хутка пераўтвараліся ў звонкія вясеннія ручаі, ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь
                          +375 293 1234 16
                                                                                      
                          ru.cats-n-dreams.com

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2024 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.