x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Прынц, прынцэса і цмок
(п’еска для маленечкага тэатра)

Прынц, прынцэса і цмок

Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь

Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі.

Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок!

Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп…

Грукат у дзверы: Тук-тук!

Грубы голас адказвае: Хто там?

Прынц: Я – прынц, прыбыў ратаваць прынцэсу. А ты хто?

Грубы голас адказвае рэхам: …хто-хто?

Прынц: А ну, адчыняй!

Грубы голас адказвае рэхам: …адчыняй-ай-ай-ай…

Прынц: Ты што, рэха?

Грубы голас: Так!

Прынц: А, вось ты і трапіўся! І раз я цябе абхітрыў – адчыняй дзверы, злодзей!

Грубы голас: Дык там і не замкнёна…

Рыпяць дзверы, прынц уваходзіць.

Прынц: Дзе тут ў вас святло ўключаецца?

Мацае па сценах і запальвае маленькі агеньчык. І тут аказваецца, што перад прынцам вісіць здаравенны цмок. Прынц выхоплівае меч ды тыцкае ім ў цмока, які з танюсенькім віскам здзімаецца і валіцца, апынаючыся надзіманай цацкай. За надзіманым зверам хаваецца драбнюсенькі жывы цмок.

Цмачок: А вось ты і трапіўся: нельга маленькіх крыўдзіць, таму не кранай мяне!

На шум з аркі ў сцяне выходзіць прынцэса. Жудасна ўскалмачаная, у нейкім доўгім ашмоцці, з тварам як у бабы-ягі.

Прынц: Вой, трымайце мяне сямёра…

Прынцэса: Ужо і не спадзявалася цябе дачакацца, названы мой!

Вымаўляючы гэтыя словы, яна заходзіць за шырму.

Тым часам прынц пачынае адсоўвацца да дзвярэй, выяўна маючы намер збегчы.

Прынцэса: Ха-ха, вось ты і трапіўся!

Прынц спужана войкае, але тут прынцэса выходзіць з-за запавесы ды апынаецца прыгажуняй ў цудоўнай сукенцы ды залатой кароне.

Прынц радасна ўсміхаецца ды цягне да прынцэсы рукі.

Прынцэса: Пачакай, па ўсіх правілах ты павінен спачатку некалькі подзвігаў учыніць!

Прынц: А некалькі – гэта колькі? Два ці дваццаць?

Прынцэса: Ну, дапусцім, два ты ўжо здзейсніў: цмока вынішчыў ды ад мяне ў ранішнім абліччы ня збег. А здолееш проста зараз пабудаваць палац залаты да самых нябёсаў, з вокнамі з камянёў-самацветаў рознакаляровых ды з ваннаю, у якой тры краны ёсць – з вадой жыватворчай, а таксама халоднай і гарачай?

Прынц: Палац – дык папросту, алезлітуйся, прыгажуня, дзе ж я табе летам гарачую ваду дастану? Адключылі яе ва ўсім трыдзевятым царстве! Прасі што-небудзь папрасцей: яблыкі маладзільныя ці дыван-самалёт чартарны да мора сіняга…

Прынцэса: Весь гэты скарб у мяне ўжо ёсць… Добра, буду працягваць грэць ваду на языках полымя са свайго цмока. Справа нудная, але вынік у наяўнасці!

Яна ганарліва апісвае пальцамі круг вакол свайго твару.

Прынц: О, прыгожая ды ветлівая гаспадыня, ці няма ў цябе нечага паесці, бо выгаладаўся я зусім.

Прынцэса: Так, вазьмі ў каміне кацялок. Я тыдні тры таму прыгатавала там кашу чароўную колеру бруднага, а ўчора яшчэ падкінула туды тузін свежых павукоў. Частуйся!

Прынц адступае да дзвярэй: Дзякуй, але я мяска ня ем, таму як вегетарыянец…

Прынцэса: А, вось ты і трапіўся: пажартавала я!

Прынц: Ох, і вясёлая ж ты дзеўчына! Але, выбачай, час мне адпраўляцца ў шлях, каб наступную прынцэсувызваліць…

Сыходзіць.

Цмок: Ну што, наабіралася, так? Першы раз нармальны чалавек трапіўся. Раней жа ўсе твае прынцы беглі без аглядкі, толькі заўважыўшы надзіманага цмока.

Прынцэса: Кных-кных…

Прынц, зазіраючы з вуліцы ў вакно: А, вось вы і трапіліся!

Заходзіць у дзверы, падыходзіць да прынцэсы. У вакне з’яўляецца галава каня.

Конь: А калі на вяселлі будзем скакаць ды дзяцей іржаць…то бок раджаць?

Цмачок, павярнуўшыся да гледачоў: І жылі ўсе яны доўга, шчасліва ды з гарачай вадой у палацы ў кожную пару года. Спытаеце, як прынцу ўдалося? Чароўным чынам: гэта ж казка.





Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
      "Наўрад ці знойдуцца іншыя жывёлы, якія адыгрывалі б настолькі вялікую ролю ў гісторыі свету, як дажджавыя чарвякі" Чарльз Дарвін Усім вядома, што чарвякі вельмі карысныя. Яны мільёны гадоў рыхляць глебу, ад чаго раслінам становіцца прасцей дыхаць, ...
        У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
          Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
            Аднойчы сустрэліся ў кафэ тры смартфоны. Дык таму, што яны даўно ня бачыліся (практычна ніколі), то, хуценька адключыўшы сваіх людзей, пачалі адзін перад адным пахваляцца: у каго ў памяці больш вумных дадаткаў ды чыя камера лепшыя здымкі ў цемрадзі ...
              Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
                  Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
                    На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
                      Даўным-даўно, калі Новая Зеландыя яшчэ адносна нядаўна ўтварылася, на адным з яе астравоў жылі-былі Каала, Качкадзюб ды Кенгуру. Гэтыя звярочкі, якія лічылі сябе идэалам дасканаласці, увесь час пасміхваліся з птушкі Ківі, што жыла побач. – Яна ...
                        …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                          Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь
                          +375 293 1234 16
                                                                                      
                          ru.cats-n-dreams.com

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2024 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.