x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Прынц-Мыш ды сыр
Казка

Прынц-Мыш ды сыр

Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі.
І, хаця сырны палац амаль весь быў у дзірачках, ён быў настолькі вялікім, што маленькі Прынц-Мыш ня здолеў бы з’есці яго і за сто гадоў!
Гэта Прынц-Мыш ведаў дакладна, таму што ён жыў у сваім палацы даволі даўно, з тых часоў, як яго зачаравала справядліва злосная фея. Здавалася б, дробязі, але фея жудасна раззлавалася на прынца за тое, што ён (усяго толькі!) намаляваў у яе чароўнай кнізе сваімі новенькімі алоўкамі рознакаляровую кошку.
- Ах, вось ты як..! – страчваючы слоўнікавы запас ад абурэння, танютка закрычала фея, якая пачала ствараць дракона, а атрымала ў выніку драКОШКУ.
- Я цябе, я цябе… - (тут прынц паказаў ёй язык, чым давёў фею да крайняй ступені злоснасці) – я цябе… ператвару ў мыш!!!
Сказала гэтак, узмахнула чароўным прутком – і прынц адразу ж скурчыўся, пакрыўся шэрай поўсцю ды зрабіўся мышанём з танюткім хвастом. А фея ніяк не магла супакоіцца ды ператварыла ўвесь палац прынца ў дзіравы сыр.
З тых часоў Прынц-Мыш гуляў толькі па сырных калідорчыках, таму што дакладна ведаў: на вуліцу нельга высоўваць нос, бо звонку жыве куслівая драКОШКА, якая можа папросту праглынуць маленечкае мышанё.
І вось аднойчы прынц выпадкова прагрыз скарыначку сыру, і ад гэтага ягоны нос высунуўся вонкі!
Вой, ад жаху мышанё самлеў ды паціху прынюхаўся. Як ні дзіўна, нічога страшнага не адбылося – ні ў гэты момант, ні потым. Тады Прынц-Мыш асцярожна выставіў навонкі ўсю галаву ды, пакруціўшы ёю ва ўсе бакі, пабачыў вакол прыгожы рознакаляровы свет. Нябёсы над галавой былі цудоўнага ўльтрамарынавага колеру (так, гэтак здараецца, калі няма аблокаў), і дзесьці ў неверагоднай вышыні ззяла ярка-жоўтае свяціла. Ну, вядома, было яно не такое жоўтае, як сыр, але затое ў шмат разоў цяплейшае. Яшчэ Прынц-Мыш убачыў мягкі дыван зялёнай травы ўнізе, проста пад сваімі лапкамі. А непадалёк Прынц-Мыш заўважыў фею, якая, сагнуўшыся да зямлі й пакрэхтваючы, нешта шукала ў траве. Нашаму герою адначасова было страшнавата ды сорамнавата за свае даўнія калякі ў чароўнай кнізе, але ён спрытна высклізнуў з сырнага палаца ды на ўсю нагу панёсся на дапамогу, абнюхваючы кожную травінку. Неўзабаве ён выявіў згубу – гэта быў страшэнна знаёмы яму прыгожы пруток, весь у бліскаўках ды з зорачкай на канцы. Прынц-Мыш, намагаючыся не пагрызці далікатнага чароўнага прадмета,прынёс яго фее, якая ўважліва паглядзела на малога ды, скажаўшы нешта накшталт "дарма я гэтак надоўга зачаравала тваё каралеўства", узмахнула прутком.
І Прынц-Мыш адразу ж пераўтварыўся ў хлопчыка, а луста жоўта-дзіравага сыра пачала расці-расці ды вырасла ў велізарны прыгожы палац са светла-жоўтага каменя – траверціна.
Як і належыць ў людзей, не адразу, але з цягам часу прынц таксама вырас, але ён ніколі не забываўся на той час, калі быў мышанём. Таму ў склепах ягонага палаца заўсёды было шмат-шмат сыру для мышэй з усяго свету, што забягалі да яго ў госці. А драКОШКУ прынц моцна трымаў на ружовай стужачцы ды смачна карміў, каб яна нават не аблізвалася на яго хвастатых гасцей.

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
      На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
        Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
          Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
            Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
              …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
                  Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
                    Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён ...
                      Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба". Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі ...
                        Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                          Даўным-даўно, калі кветкі яшчэ ўмелі размаўляць ды ніхто не здзіўляўся чароўным істотам, сустрэліся эльф і пралеска. Ну як сустрэліся – маленькі эльф, пралятаючы над апошнімі воблачкамі снега, якія хутка пераўтвараліся ў звонкія вясеннія ручаі, ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.