x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Свет мой, люстэрка

Свет мой, люстэрка

…прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася.
Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка"

Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім чынам, жанчыны, гледзячыся ў круглячкі сваіх маленькіх люстэрак, з радасным здзіўленнем убачылі ідэальна гладкія, без адзінай маршчынкі, цудоўныя твары. Уяўляеце, якую сапраўды незямную прыгажосць дэманстравалі велізарныя люстры на ўвесь рост!
Мужчынам жа іх адлюстраванні паказвалі шляхетных рыцараў, хвацкіх мачо, якія гулялі мускуламі, загарэлых прыгажуноў далёкага плавання… карацей – суцэльная любата.
Ды вось што цікава: нават ад адзінага позірку ў люстэрка характар у людзей стварыўся ідэальным. Такім чынам, у свеце наступіла найпаўнейшая гармонія. І ўсе былі ў захапленні. Ну, ці амаль усе.
Адзін ваўкаваты ды вельмі-вельмі няголены чарнакніжнік страшэнна раззлаваўся: раней жа людзі ў пошуках прыгажосці менавіта да яго й прыходзілі з дагодлівымі просьбамі. Тады ён спагадліва (і толькі на час) набліжаў знешнасць просьбітаў да пажаданага ідэалу. А тут - адным скокам – ды ўсе шчаслівыя??? Не бываць гэтаму! Напружыўся чарнакніжнік з усёй моцы, прачытаў у чорных кнігах злосныя загаворы ды - дзын! – паразбіваў усе люстэркі. Але ж людзі свету, якія ўжо адчулі сябе неверагоднымі, ні за што не згаджаліся станавіцца ранейшымі. І вось з гэтым чарнакніжнік нічога не здолеў зрабіць. Тым часам люстэркі (якія, між іншым, былі нават вельмі чароўнымі), акуратна собралі свае аскепкі, якія разляцеліся, і аднаго дня вярнуліся да людзей – нават без адзінай драпінкі!
А пасля гэтага люстэркі напружыліся – ды адным скокам пераўтварылі ўсю цёмную бібліятэку чарнакніжніка ў люстэркавую. Той жа, калі пагартаў люстэркавыя старонкі і паглядзеў на свой адбітак у ім, адразу пачаў строіць тварыкі ды хіхікаць. А потым згаліў кудлатую чорную бараду, узяў свае кнігі, якія пераўтварыліся ў люстэркавыя, і накіраваўся на вуліцу – пускаць сонечных зайчыкаў.
***
Мяркуеце, тут і казцы канец? Зусім не. Далей было вось што: звяркам з усяго свету таксама спадабалася глядзецца ў люстэркі. Кошкі з вясёлым здзіўленнем бачылі крылы, што выраслі на іх спінах ( не дзеля палявання на кажаноў, а проста каб лётаць – высока-высока); сабакі ганарліва назіралі за асабістымі самаадданымі подзвігамі ў імя людзей (і тыя подзвігі памнажаліся ў рознакаліберных люстэрках); птушкі шчасліва здзіўляліся ярка-шматкаляровым пёркам, якія ў іх раптоўна выраслі; а рыбы радасна паказвалі свайму адлюстраванню язык. Нават некалькі языкоў – таму, што яны зрабіліся паліглотамі. Выходзіць, гэта таксама можна пабачыць у люстэрку.

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Даўным-даўно, калі Новая Зеландыя яшчэ адносна нядаўна ўтварылася, на адным з яе астравоў жылі-былі Каала, Качкадзюб ды Кенгуру. Гэтыя звярочкі, якія лічылі сябе идэалам дасканаласці, увесь час пасміхваліся з птушкі Ківі, што жыла побач. – Яна ...
      "Наўрад ці знойдуцца іншыя жывёлы, якія адыгрывалі б настолькі вялікую ролю ў гісторыі свету, як дажджавыя чарвякі" Чарльз Дарвін Усім вядома, што чарвякі вельмі карысныя. Яны мільёны гадоў рыхляць глебу, ад чаго раслінам становіцца прасцей дыхаць, ...
        Аднойчы гародніна паспрачалася, хто з іх найбольш чырвоны. Экспертную камісію ўзначаліў пунсовы памідор, які адразу ж заявіў, што ў чырвоным яблыку выразна бачныя крапінкі ды жаўтаваты бок, у трускаўкі і суніцаў заўважныя зернеткі, вішня відавочна ...
          Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
            Яна з’явілася ў горадзе, як толькі выпаў першы снег. Ніхто і не звярнуў увагі. Хіба дзіва – яшчэ адна непрыкметная бабулька бродзіць па вуліцы. Неўзабаве людзі настолькі прызвычаіліся сустракаць яе ў горадзе, што нават не заўважалі, як паступова яна ...
              У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
                Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
                  На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
                    Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
                      Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
                        Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
                          Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.