Даўным-даўно, калі Новая Зеландыя яшчэ адносна нядаўна ўтварылася, на адным з яе астравоў жылі-былі Каала, Качкадзюб ды Кенгуру. Гэтыя звярочкі, якія лічылі сябе идэалам дасканаласці, увесь час пасміхваліся з птушкі Ківі, што жыла побач.
– Яна падобная на неядомую валасатую ігрушу з лапкамі, – задуменна казаў Каала, зрываючы зялёны лісцік ды пачынаючы яго павольна жаваць.
– І нос ў яе ні на што ня годны: доўгі ды танюткі, – шчоўкаў буйной дзюбай Качкадзюб.
– Лятаць ня ўмее, ня скокае, толькі драбязіць лапкамі: і куды гэта прывядзе? – падводзіў вынік Кенгуру, задуменна пачэсваючы сваю сумачку.
Трэба сказаць, што на падобныя размовы птушка Ківі ня крыўдзілася, хаця ўсе словы былі чутныя з любога яе доміка. Так-так, вы не недачулі – у Ківі было шмат, нават вельмі шмат домікаў пад каранямі дрэваў і самых розных норак – амаль 50! Прычым, будавала яна гэтыя домікі зусім не дзеля атрымання экзатычнай нерухомасці, а толькі таму, што ў птушкі Ківі быў такі інстынт: усе яе продкі штодзённа мянялі месцы начлегу, каб ворагі не заспелі іх знянацку. З гэтай жа мэтай яны маскіравалі ўсе ўваходы, прыкрываючы іх лісцем ды галінкамі.
– Вось глупствы, – здзіўляліся Каала, Качкадзюб ды Кенгуру. – Па-першае, на нашым востраве няма ворагаў. А па-другое, у выпадку з’яўлення небяспекі можна ўратавацца больш простым спосабам.
Напрыклад, Каала лічыў, што ён лёгка схаваецца, калі ўлезе на высокае дрэва. Качкадзюб быў упэўнены, што ніхто ня знойдзе яго ў любімай лужыне, ды яшчэ й калі ён закапаецца ў глей.
Ну, а Кенгуру валодаў такімі выбітнымі баксёрскімі здольнасцямі, што ад яго намагаліся трымацца надалей нават кіты, што праплывалі паблізу вострава (ва ўсялякім разе, гэтак лічыў сам Кенгуру).
І вось аднойчы на гарызонце паказаліся ветразі караблёў Капітана Кука. Кук, які стаяў на капітанскім мастку, паглядзеў у падзорную трубу ды адразу заўважыў, што Новая Зеландыя складаецца з двух астравоў, якія падзеленыя вузкім пралівам і які Кук, не задумваючыся, назваў сваім імем.
А потым Капітан Кук ізноў паглядзеў у падзорную трубу і ўбачыў Каалу, Качкадзюба ды Кенгуру, якія падаліся яму такімі дзіўнымі звяркамі, што ў Кука адвалілася сківіца (на самой справе ўсе зубы у Капітана Кука засталіся на месцы, гэта проста такі выраз неверагоднага здзіўлення).
І ён вырашыў злавіць звярочкаў, каб ці то назваць сваім імем, ці то з’есці, ці то засушыць на памяць.
Але звяркам такі план абсалютна не спадабаўся.
Каала адразу паспрабаваў схавацца на высокім дрэве, але вызначылася, што ён лезе ўгару занадта павольна. Качкадзюбу таксама не давялося хутка схавацца: калі ён паспрабаваў плюхнуцца ў сваю любімую лужыну, тая якраз высахла. А звычайна разумны ды хуткі Кенгуру чамусьці разгубіўся ды толькі скокаў на месцы, прыціскаючы да грудзяў торбачку.
Толькі рашучая птушка Ківі захавала здольнасць думаць. Яна хутка запхнула Каалу ў торбу Кенгуру, усперла Качкадзюба яму на плечы ды, падштурхоўваючы нагружанага Кенгуру, пабегла з ім на бераг. Там птушка Ківі Я-А-А-К ЗАВЕРАШЧЫЦЬ!!! Голас у яе выявіўся, як бы вам мовіць… ну, калі вадзіць пенапластам па шкле – проста жах, які пранізліва-звонкі. Нядзіўна, што кіты, якія праплывалі непадалёк, пачулі ды падплылі паглядзець, што за звер там галасіць. Тут птушка Ківі папрасіла кітоў, каб яны ўзялі сабе на спіны Каалу, Качкадзюба ды Кенгуру ды адплылі падалей, пакуль не міне небяспека.
Ну, а сама птушка Ківі вырашыла адцягнуць увагу Капітана Кука, які гойсаў у пошуках звярочкаў.
Для гэтага птушка Ківі высунулася з аднаго са сваіх дамкоў ды звонка запішчэла. Капітан Кук адразу кінуўся яе хапаць, але птушка па падземным ходзіку ўжо перабегла ў іншую норку, адкуль ізноў высунулася ды запішчэла. Капітан Кук не паспеў нават азірнуцца, а птушка ўжо паказала яму нос з трэцяга доміка… Весь дзень Капітан Кук безвынікова намагаўся злавіць птушку Ківі, але ня здолеў гэтага зрабіць. Таму вечарам ён вымушаны быў вярнуцца на свой карабель ні з чым ды ні з кім.
А птушка Ківі тым часам выбегла на бераг ды ізноў Я-А-А-К ЗАВЕРАШЧЫЦЬ!!! Ну, кіты яе ізноў пачулі, вышыхаваліся ў калону па адным ды паплылі да вострава. Тут Капітан Кук якраз паглядзеў у сваю любімую падзорную трубу – бачыць, плыве ў ягоным накірунку нешта велізарнае, даўгое, усё ў пырсках – літаральна марскі цмок. Спужаўся Кук ды загадаў сваім караблям плыць як надалей ад гэтай дзіўнай Новай Зеландыі.
А Каала, Качкадзюб ды Кенгуру вярнуліся на свой востраў ды дзякавалі разумнай птушцы Ківі, распавядаючы ўсім сустрэчным-папярочным аб тым, наколькі гераічная ў іх сяброўка.
А потым і людзі таксама даведаліся, якая цудоўная птушка Ківі. Нядзіўна, што выява птушкі Ківі стала сімвалам Новай Зеландыі, а потым з’явілася на яе марках, грошах ды гербе найбуйнейшага горада краіны. І ніхто над Птушкай Ківі больш не смяяўся. Гэта праўдзівая праўда.
А ведаеце, якая сёння жартоўная мянушка ўсіх новазеландцаў? Правільна, "ківі"!
- Канец -