x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Прырода прыгажуняў (а таксама мядзведзяў ды прынцаў)
Казка

Прырода прыгажуняў (а таксама мядзведзяў ды прынцаў)

На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага гушчару.
-Ах, якая ж яна сімпатычная, - мімаволі шапнула зайчаня. Мясцовыя бабачкі-красуні зайздросна ўздыхнулі – ды паляцелі асвойваць новыя палянкі ў лесе. Няўрымслівыя калібры стварылі трапяткую чаргу, каб дакрануцца да кропелек расы на кветцы.
- Ты чароўная, быццам мёд у сотах, - падвёў вынік усеагульнаму захапленню медзведзяня, што было найвялікшым кампліментам, які яно магло прыдумаць. А слімак, які з мінулага дня прапаўзаў паблізу, вырашыў застацца жыць на палянцы з відам на архідэю.
Канешне, з цягам часу мясцовыя звяркі прызвычаіліся да чароўнай кветкі, але ўсё адно пры наймалой магчымасці з радасцю зазіралі да архідэі ў госці.
І вось аднойчы ў лес зайшлі прынц з прыгажуняй-прынцэсай з палаца, які знаходзіўся непадалёк. "Ах, якая ж там чароўная кветачка!" – зашчабятала дзяўчына, заўважыўшы архідэю, а прынц пачаў вярцець галавой ва ўсе бакі, каб зразумець, у якія менавіта гушчары ён мае быць залезці, каб здзейсніць вычын у імя сваёй прыўкраснай дамы.
Тут лясныя насельнікі зразумелі, што архідэю трэба тэрмінова ратаваць, ды хуценька пабеглі напярэймы нечаканым гасцям. "Ой-ой, глядзі, якая жабка", - захапілася прынцэса. – "А там аленянё, сапраўдны цуд! Уй-ю-юй, якое міленькае зайчаня!! Хадзі хутчэй сюды – тут пухнатая вавёрачка, та-а-а-а-кая прыгожанькая… давай пакормім іх печыўкамі!!!" Прынцэса, забыўшыся на ўсё ў свеце, сюсюкала каля звяркоў, і прынц ціханька рушыў за ёй (рабіў ён гэта ціхутка таму, што заўважыў непадалёк за дрэвамі медзведзяня ды пастараўся не прыцягваць яго ўвагі).
А медзведзянё акуратна прыкасалапіў да архідэі й прабурчаў: "Ты б па начах цвіла, а днём паспрабавала б стаць меньш заўважнай, ці што…" У адказ архідэя толькі развяла пялёсткамі: прырода, што ж з ёй зробіш?

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
      Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
        Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
          Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
            Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
              …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
                  Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
                    Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён ...
                      Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба". Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі ...
                        Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                          Даўным-даўно, калі кветкі яшчэ ўмелі размаўляць ды ніхто не здзіўляўся чароўным істотам, сустрэліся эльф і пралеска. Ну як сустрэліся – маленькі эльф, пралятаючы над апошнімі воблачкамі снега, якія хутка пераўтвараліся ў звонкія вясеннія ручаі, ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.