x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Скарбонка ідэй
(казка)

Скарбонка ідэй

Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем.

Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для іх быццам не існуе.

"Творчы калектыў" пастаянна ўчыняе шумныя "мазгавыя штурмы" у пакоі за зашморгнутымі шторамі, а я застаюся ў сумнай адзіноце ў пустым офісе. Нават дзіўна: яны, моршчачы свае кандыдацкія ды прафесарскія ілбы, бясконца спрабуюць знайсці вырашэнне, якое для мяне відавочна й элементарна.

Мне заўсёды падабалася думаць, шукаць ды знаходзіць. Нядзіўна, што нават пасля заканчэння працоўнага часу я працягваю разважаць і амаль заўсёды знаходжу яшчэ больш прыгожае – ці, як яны гавораць, - "вытанчанае" вырашэнне.

А далей наступае самае страшнае: раніцай я з жахам выяўляю, што ў мяне ў галаве няма ні адзінай ідэі. Мала таго, я поўнасцю забываюся на ўсё прыдуманае мною за доўгую няспаную ноч. І цяпер дакладна ведаю, хто вінаваты: гэтая вядзьмарка, што прыкідваецца прыбіральшчыцай! Я спрабую крыкнуць, каб звярнуць увагу навакольных людзей на тое, што яна скрадае ідэі з маёй галавы, але не магу. У мяне няма права голасу.

Бо я – звычайнае пластыкавае смеццевае вядро ў офісе касмічнай установы.

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    "Наўрад ці знойдуцца іншыя жывёлы, якія адыгрывалі б настолькі вялікую ролю ў гісторыі свету, як дажджавыя чарвякі" Чарльз Дарвін Усім вядома, што чарвякі вельмі карысныя. Яны мільёны гадоў рыхляць глебу, ад чаго раслінам становіцца прасцей дыхаць, ...
      Аднойчы гародніна паспрачалася, хто з іх найбольш чырвоны. Экспертную камісію ўзначаліў пунсовы памідор, які адразу ж заявіў, што ў чырвоным яблыку выразна бачныя крапінкі ды жаўтаваты бок, у трускаўкі і суніцаў заўважныя зернеткі, вішня відавочна ...
        Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
          Яна з’явілася ў горадзе, як толькі выпаў першы снег. Ніхто і не звярнуў увагі. Хіба дзіва – яшчэ адна непрыкметная бабулька бродзіць па вуліцы. Неўзабаве людзі настолькі прызвычаіліся сустракаць яе ў горадзе, што нават не заўважалі, як паступова яна ...
            У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
              Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
                На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
                  Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
                    Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
                      Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
                        …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                          Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.