Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, захоплена ляскочучы, апавядаў, што зямля кожны дзень абсалютна розная: то мокрая, то сухая, то жоўта-пясочная, то карычнева-гліністая, то травяніста-зялёная, а то нават чарней самай цёмнай ночы.
Аднак пад’ёмны кран са сваёй вышыні ня бачыў асаблівай розніцы. Да таго ж, пакуль трактар важдаўся недзе ўнізе, пад’ёмны кран займаўся важнай справай: ён глядзеў удалечыню ды нават часам бачыў там светлыя перспектывы.
А яшчэ каля нашага бамбізы, які даставаў да аблокаў, увесь час круціліся самалёты, якія паведамлялі яму важныя навіны. Таму пад’ёмны кран можна было б назваць вельмі высокаадукаваным.
Пазіраючы знізу ўгару, трактар крыху зайздросціў свайму сябру. Здагадаўшыся аб гэтым, кран вырашыў падняць трактар высока ў нябёсы.
Спачатку працавік крыху баяўся (хаця й намагаўся гэтага не паказваць), але калі пад’ёмны кран узнёс яго на велізарную вышыню, трактар прыйшоў у сапраўнае захапленне, упершыню ўбачыўшы, што навакольны свет нашмат большы, чым ён думаў да гэтага.
Апынуўшыся на зямлі, трактар спачатку чагосьці засумаваў, а потым заспяшаўся ды знік. Трактара не было весь наступны дзень. Ягоны сябар нават занепакоіўся - ці не зламалася нешта ў прыяцеля ў маторчыку. Аднак назаўтра трактар з’явіўся цэлы ды здаровы, і што дзіўна – у трактара выраслі крылы!!! Таму цяпер трактар здолеў лятаць вышэй за аблокі, вітаючыся з самалётамі, шо праляталі паблізу, пакуль гараджане здзіўляліся, што з нябёсаў чутнае туркатанне, падобнае на шум трактарнага маторчыка.
Вы спытаеце, чым цяпер займаўся пад’ёмны кран?
О-о, ён спусціўся нізка-нізка да зямлі ды вывучаў біялогію у камунікаванні з гусеніцамі, жукамі й чарвячкамі. А яшчэ пад’ёмны кран пасміхваўся з трактара, які ўсё жыццё катаўся па замлі, не падазраючы, як цікава назіраць яе блізка-блізка.
І толькі прараб на будоўлі неўразумела чухаў патыліцу: 呃,兄弟... 21世纪技术如何快速变化, што ў перакладзе з кітайскага азначала "Эка, брат… Як тэхніка хутка мяняецца ў 21 стагоддзі…"
- Канец -