x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Каралеўская архітэктура

Каралеўская архітэктура

Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца.

Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй асабістую вежу – ды такую вялікую, што ўсе яе слугі здолелі ўтоўпіцца ўнутры гэтага палаца. Вы спытаеце, ці шмат у яе было слуг? Вой, шмат. Зрэшты, не каралеўская гэта справа - лічыць падданых. Але вернемся да вежы каралевы. Зразумела, што клопатаў па стварэнні, упрыгожанні ды сталаму навядзенні ідэальнага парадку ў высачэзным палацы апынулася столькі, што ўсе падданыя каралевы былі занятыя гэтым зранку да позняй ночы. Тут працавалі ўсе-усе-усе, хіба што акрамя вайскоўцаў, якія ахоўвалі каралеву ад унутраных ды знешніх ворагаў. І каралева была шчаслівая.

А вось кароль абраў для сваёй рэзідэнцыі падзямеллі. Прычым манарх вельмі рэдка выходзіў з іх на вуліцу – і толькі па начах. Кароль быў упэўнены, што ў цемры яго ніхто не бачыць, і таму ён можа дазволіць сабе тое, што любіць больш за ўсё (ды што не да твару манарху) – бегаць басанож па траве, пакрытай кропелькамі расы. Зрэшты, трэба сказаць, што за каралём няма каму было падглядваць: падданых вакол яго, у адрозненні ад каралевы, зусім не засталося. Ды яны яму і не былі патрэбныя. Балазе запасаў найсмачных прадуктаў ў каморах каралеўскіх падзямелляў было больш чым дастаткова.

І кароль быў задаволены, што яго жыццё атрымалася.

Гэтак і жылі кароль і каралева. Не сумавалі. Не бачыліся. Не мелі зносіны. Шчыра кажучы, яны і сустрэліся ўсяго толькі раз у жыцці – калі будучая мурашыная каралева, пралятаючы побач з мышыным каралём, памахала крылышкамі ля самага яго носа. Кароль ад неспадзяванкі гучна і сярдзіта чхнуў. У выніку ягонага чыху каралева кулём уляцела ў суседнія хмызнячкі, незадаволена падумаўшы пра сябе – вось жа ж які непачцівец!

Больш манархі ніколі не сустракаліся, хаця мурашнік і мышыная норка былі адзін з адным зусім побач.

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
      Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
        На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
          Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
            Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
              Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
                …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                  Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
                    Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
                      Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён ...
                        Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба". Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі ...
                          Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.