x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Дзве сястры
(казка)

Дзве сястры

У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы цёмнай хусткай, з-пад якой ледзь быў відаць бледны твар. Адна намагалася бачыць у жыцці толькі яскравыя фарбы, шмат весялосці ды шчасця, а іншая тыя ж самыя падзеі ўспрымала са смуткам і сумам.

Здаралася, выйдзе вясёлая на ганак ды кажа: - Глядзі, які цудоўны дожджык – пэўна, будзе выдатны ўраджай! А яе сястра бурчыць: - Вось убачыш, цяпер усе ў наваколлі прамочаць ногі ды застудзяцца… Скончыцца дождж, вызірне сонца, і першая кліча сястру шпацыраваць. А тая ізноў незавадоленая: сонца гарачае, галаву напячэ.

Аднойчы пайшлі сёстры у далёкі лес за галлём. Раптам, ні адтуль ні адсюль, - велічэзны мядзьведзь. Першая сястра як закрычыць, як рукамі замахае – гэта яна вырашыла адцягнуць увагу на сябе. Пайшоў мядзьведзь проста на крыкі, а яна спрытна залезла на дрэва ды сядзіць на галінцы, быццам птушка. І крычыць сваёй сястры, каб тая паволі сыходзіла з лесу, каб мядзведзь яе не заўважыў.

Як другая сястра з лесу выбралася – яна й сама не памятала. Пакуль па лесу бегла, хустку згубіла, валасы рудыя раскудлачыліся, чырвань на шчоках з’явілася. Прыбягае дадому – а яе ніхто не пазнае, усе за вясёлую сястру прымаюць. Ну і добра, думае сумная сястра. Галоўнае – каб дапамога хутчэй да лесу дабралася!

Адвяла яна суседзяў-паляўнічых у лясны гушчар, а там – чуй – чутныя галасы нейкія. Раптам з-за дрэваў з’яўляецца рыцар ў зіхатлівых даспехах, і вядзе ён за руку… вясёлую сястру.

Тут людзі зусім перасталі нешта разумець: проста перад імі – падобныя адна на іншую як дзве кроплі вады рудавалосыя ды румяныя прыгажуні. І адрозніваюцца яны толькі тым, што адна за рыцара трымаецца, а другая побач стаіць.

Вы ўжо, пэўна, здагадаліся, што рыцар раней быў зачараваны, а першая сястра яго р-раз – ды вызваліла ад заклёну: у даўнія часы амаль усе дзяўчыны ўмелі гэта рабіць.

Паглядзеў рыцар на другую сястру ды кажа: - Шмат гадоў таму і мяне, і майго брата-блізнюка вядзьмарка пераўтварыла ў мядзьведзяў. Так, гаманілі мы побач з яе хаткай, перашкаджалі засяродзіцца. Што было, тое было. Але гэта ў мінулым, а зараз… чуеш рык? Гэта мой брацік набліжаецца: ідзі, хутчэй вызвалі яго ад чараў!

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
      Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
        Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
          Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
            …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
              Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
                Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
                  Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён ...
                    Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба". Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі ...
                      Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                        Даўным-даўно, калі кветкі яшчэ ўмелі размаўляць ды ніхто не здзіўляўся чароўным істотам, сустрэліся эльф і пралеска. Ну як сустрэліся – маленькі эльф, пралятаючы над апошнімі воблачкамі снега, якія хутка пераўтвараліся ў звонкія вясеннія ручаі, ...
                          Мастакам часцей за ўсё падабаюцца іхнія творы. Вы напэўна чулі, што Пігмаліён нават закахаўся! Але здараецца й інакш. Вось аднойчы мастак узяў квадратную рамку з палатном ды вырашыў намаляваць смайлік. Толькі не вясёлы, як ва ўсіх, але асаблівы, ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.