x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Мітусня ля трох смартфонаў
(казка)

Мітусня ля трох смартфонаў

Аднойчы сустрэліся ў кафэ тры смартфоны. Дык таму, што яны даўно ня бачыліся (практычна ніколі), то, хуценька адключыўшы сваіх людзей, пачалі адзін перад адным пахваляцца: у каго ў памяці больш вумных дадаткаў ды чыя камера лепшыя здымкі ў цемрадзі апраметнай робіць.

Прыйшоўшы да выніку, што ўсё гэта ў іх амаль аднолькавае, паспрачаліся яны, што круцей – быць вялікага памеру, калі зручна глядзець што заўгодна на экране, ці наадварот, лепей стацца нашмат меншым, каб спакойна ўмяшчацца ў задняй кішэні джынсаў. І хаця тут кожны застаўся пры сваім меркаванні, яны не пасварыліся, але працягнулі абмяркоўваць навінкі высокіх тэхналогій.

Карацей кажучы, размоваў ім хапіла надоўга – ну, то бок па смартфонных мерках, – цэлых пяць мілісекунд яны па Зуме, Вайберу, Тэлеграму, ВатсАпу і Скайпе абменьваліся малюнкамі, тэкстамі, фотаздымкамі сваіх гаспадароў ды іхніх сяброў з сяброўкамі, а таксама яркіх кветачак, сабачак і котак (куды ж без іх!). А пад канец смартфоны падзяліліся адзін з адным новымі антывірусамі, каб ніхто не перашкаджаў ім вандраваць па Інтэрнэце. Роўна праз пяць мілісекунд смартфоны развіталіся, зрабілі сэлфі са смайлікамі на экранах ды актывавалі сваіх гаспадароў. І тры дзяўчыны, што сядзелі ў кафэ за адным столікам, адразу ж уключыліся ў спрэчку, чый смартфон лепей.

Адна сцвярджала, што ў яе – ружовенькі, і ўжо адным гэтым ён выдатней за іншыя! Другая дэманстравала рознакаляровыя стразы на корпусе, якія ззялі ярчэй за самыя дзівосныя зоркі (гэта не я прыдумаў, але яна так казала). А трэцяя прадэманстравала новенькі планшэт, які на толькі што зробленым фота (вось-вось, глядзі!) умее разгладжваць фрызуру, а таксама робіць гладкай ды загарэлай скуру твару… Але галоўнае – ён дае магчымасць прыставіць да сваёй галавы любую сукенку з самай новай і моднай замежнай калекцыі.

Пасля гэтага сяброўкі, прызнаўшы перавагі вялікага экрана (а на самой справе – застаўшыся пры сваім меркаванні), яшчэ крыху пашчабяталі ў кафэ ды, зрабіўшы сэлфі з чмокі-чмокі на развітанне, пабеглі займацца шопінгам. Іх смартфоны цяжка ўздыхнулі і, пахаваўшы як найдалей усе свае вумныя праграмы, вызвалілі памяць дзя надыходзячых сотняў ліфталукаў бацькам, матулям і сябрам у розных краінах свету.

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Яна з’явілася ў горадзе, як толькі выпаў першы снег. Ніхто і не звярнуў увагі. Хіба дзіва – яшчэ адна непрыкметная бабулька бродзіць па вуліцы. Неўзабаве людзі настолькі прызвычаіліся сустракаць яе ў горадзе, што нават не заўважалі, як паступова яна ...
      У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
        Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
          На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
            Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
              Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
                Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
                  Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
                    …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                      Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. ...
                        Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
                          Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.