x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Эфект слімака


Эфект слімака

Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён чамусьці ўпарта паўзе паралельна траве, якая знаходзіцца ад яго на адлегласці ледзь больш за метр.
Мы праходзім непадалёк – паспешлівы, засяроджаны на сённяшніх справах я ды мая любоў да звяроў.
- Ой, глядзі, слімачок!!! – кажа любоў, - Трэба яму дапамагчы!
- А ты ведаеш такі фільм "Эфект бабачкі?" Калі ты зараз яго ўратуеш, то гэта паўплывае на ўсю гісторыю свету, і праз мільён гадоў слімакі стануць велізарнымі, вышэй за людзей. Яны пачнуць грызці асфальт, з-за чаго ва ўсім свеце знікнуць хуткасныя аўтастрады ды проста добрыя дарогі. Зрэшты, у нас і зараз няма добрых дарог, і можна сказаць, што мы ў нейкім сэнсе выйграем.
Але любоў не слухае мяне. Яна дастае з кішэні кавалак плотнай паперы, з яго дапамогай пяшчотна й асцярожна падымае слімака з гарачага асфальту, пераносячы яго ў цень густой травы. І мы абодва бачым, як радасны слімак удзячна кланяецца нам сваімі рожкамі.
***
- Вой, вы не паверыце, што са мной сёння здарылася! Гэта так цудоўна! Я цалкам заблытаўся: куды ісьці - туды ці сюды? Ды яшчэ сонца такое гарачае… немагчыма ўявіць! Але тут яно з’явілася! Проста з неба! Такое белае, гладкае. Я спачатку спужаўся, а потым падумаў: пайду да святла! Ды адразу ж узляцеў проста ўгару. Некалькі секундаў бязважкасці – і я апынуўся ў цудоўным цяністым садзе.
Усе астатнія слімакі, слухаючы яго прамову, загадкава варушылі рожкамі.
- Так-так, правільна кажуць легенды - гэта здараецца. Адзін раз на пяцьсот пакаленняў!
***
Мільён гадоў апасля старонка з кнігі з гэтай казкай плёхнулася проста на домік велізарнага слімака. Слімак выпрастаў лісток, прачытаў напісанае, задуменна пакруціў галавой, а потым працягнуў разгрызаць асфальт, вызваляючы зямлю з яго палону.

- Канец -





Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
      Мастакам часцей за ўсё падабаюцца іхнія творы. Вы напэўна чулі, што Пігмаліён нават закахаўся! Але здараецца й інакш. Вось аднойчы мастак узяў квадратную рамку з палатном ды вырашыў намаляваць смайлік. Толькі не вясёлы, як ва ўсіх, але асаблівы, ...
        Чалавечае вока вельмі хітрае: у любым незразумелым малюнку яно хоча ўбачыць нешта знаёмае. Напрыклад, гуляеш па парку, а ў пераплеценых карнях дрэваў пачынае ўяўляцца тыгр з носам з сасновай шышкі. Ці вунь той далёкі куст падаецца падобным на ...
          Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба". Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі ...
            Даўным-даўно, калі кветкі яшчэ ўмелі размаўляць ды ніхто не здзіўляўся чароўным істотам, сустрэліся эльф і пралеска. Ну як сустрэліся – маленькі эльф, пралятаючы над апошнімі воблачкамі снега, якія хутка пераўтвараліся ў звонкія вясеннія ручаі, ...
              Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
              На главную ~ Новости ~ Контакты

              Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
              Минск, Беларусь
              +375 293 1234 16
                                                                          
              ru.cats-n-dreams.com

              Сайт работает на платформе Nestorclub.com

              Copyright © 2009-2023 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
              На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.