x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Во!-жыкавая прыгажосць

Во!-жыкавая прыгажосць

Жыў-быў маленькі вожык. Яго іголкі былі дзіўна мяккімі, зусім як валасы на тваёй галаве. Дома малянё трымалі ў строгасці, а нядрэмная бабуля казала, што пакуль калючкі ня стануць цвёрдымі, яго ня выпусцяць з хаты пагуляць. Толькі ў школу. Туды-й-хутчэй-назад. Ды абавязкова ў вожыкавых рукавічках.
Гэтак вожык пачаў хадзіць у школу. Мінаў час, але яго калючкі чамусьці не жадалі станавіцца цвёрдымі. А яшчэ яны падаваліся малому неверагодна шэрымі.Але што ж тут зробіш, праўда?
І вось аднойчы па дарозе са школы дадому вожык, звярнуўшы ўвагу на маленечкую цырульню, зазірнуў унутр. Там на жэрдачцы сядзела парачка яркіх птушак-цырульнікаў. Ух, як яны ўзрадаваліся маленькаму наведвальніку – ды (чык-чык-чык-чырык!) хуценька зрабілі з яго мягкіх іголак дзіўна модную фрызуру! Такую, што, калі вожык прыйшоў дадому, бацька страціў прытомнасць, а маці… адразу ж захацела сабе нешта падобнае! Папа-вожык, калі апамятаўся ды даведаўся аб маміным жаданні, ізноў страціў прытомнасць. А мама-вожычыха хутчэй, пакуль папа не апрытомеў, пабегла ў цырульню, дзе яе выкупалі ў шампуні ды пафарбавалі іголкі, якія сталі мягкімі ды шаўкавістымі, ў яркі колер. І нават падгалілі скронькі. Атрымалася проста выдатна! Мама была неверагодна задаволеная ды зусім не звяртала ўвагі на тое, што ў стрэчных вожыкаў іголкі ад здзіўлення ўставалі дубка. Назаўтра ж усё вожыкавае племя, чмыхаючы й шпіляючы адзін аднаго, абмяркоўвала гэтую дзіўную з’яву.
Але – ведаеце, што? - нават усяго два моднікі – гэта велізарная моц! Паглядзеўшы на прыгожа пастрыжаных маці з сынам, навакольныя вожычыхі рашуча патупалі ў цырульню ды пачалі рабіць сабе гэ-э-эткія фрызуры, што дарослыя вожыкі ўжо проста й ня ведалі, куды глядзець ды што думаць. Зрэшты, з цягам часу яны звыкліся ды самі пачалі рабіць сабе модную фрызуру "пад вожыка".
Нядзіва, што цяпер ля цырульні заўсёды стаяла велізарная вожыкавая чарга.
Але самай першай ў чарзе часта была бабуля-вожычыха, якая кожным разам рабіла са сваімі калючкамі нешта новае, што пераўтварала іх у неверагодна мягкую, модную ды каляровую прыгажосць. Такую, каб кожнаму вожыку стала зразумелым, што яна ня нейкая бабка-ёжка, а вельмі нават маладзенькая!

- Канец -





Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    У некаторым царстве, у некаторым каралеўстве жылі Аднавочка, Двухвочка ды Трохвочка. Але калі вы зараз запярэчыце, што ўжо чулі гэтую гісторыю, я толькі ўсміхнуся:-) - паглядзім, што далей будзе… Дык вось, на самой справе гэтых трох ня было! То бок ...
      Яна з’явілася ў горадзе, як толькі выпаў першы снег. Ніхто і не звярнуў увагі. Хіба дзіва – яшчэ адна непрыкметная бабулька бродзіць па вуліцы. Неўзабаве людзі настолькі прызвычаіліся сустракаць яе ў горадзе, што нават не заўважалі, як паступова яна ...
        "Наўрад ці знойдуцца іншыя жывёлы, якія адыгрывалі б настолькі вялікую ролю ў гісторыі свету, як дажджавыя чарвякі" Чарльз Дарвін Усім вядома, што чарвякі вельмі карысныя. Яны мільёны гадоў рыхляць глебу, ад чаго раслінам становіцца прасцей дыхаць, ...
          У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
            Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
              Аднойчы сустрэліся ў кафэ тры смартфоны. Дык таму, што яны даўно ня бачыліся (практычна ніколі), то, хуценька адключыўшы сваіх людзей, пачалі адзін перад адным пахваляцца: у каго ў памяці больш вумных дадаткаў ды чыя камера лепшыя здымкі ў цемрадзі ...
                Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
                  Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
                    Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
                      Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
                        На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
                          Даўным-даўно, калі Новая Зеландыя яшчэ адносна нядаўна ўтварылася, на адным з яе астравоў жылі-былі Каала, Качкадзюб ды Кенгуру. Гэтыя звярочкі, якія лічылі сябе идэалам дасканаласці, увесь час пасміхваліся з птушкі Ківі, што жыла побач. – Яна ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь
                          +375 293 1234 16
                                                                                      
                          ru.cats-n-dreams.com

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2024 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.