x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Аднавочка, Двухвочка й Трохвочка
(казка)

Аднавочка, Двухвочка й Трохвочка

У некаторым царстве, у некаторым каралеўстве жылі Аднавочка, Двухвочка ды Трохвочка.

Але калі вы зараз запярэчыце, што ўжо чулі гэтую гісторыю, я толькі ўсміхнуся:-) - паглядзім, што далей будзе…

Дык вось, на самой справе гэтых трох ня было! То бок з усёй тройцы існавала толькі адна, але гэтага, між тым, хапала на ўсё наваколле, таму што яна была чараўніцай і дапамагала людзям, чым магла. То ўраджай прыцягне, то дожджык начаруе, то прынцэсу, што ў лесе заблукала, да людзей вывядзе.

А з яе імем атрымалася вось якая гісторыя: паколькі яна часцей за ўсё глядзела на свет, заплюшчыўшы адно вока, усе навокал ад пачатку клікалі яе Аднавочкай.

І вось неяк прыехалі да яе княжыя вартаўнікі, каб паклікаць з сабой ў ваенны паход – для перамогі над суседнім ворагам. Аднавочка так здзівілася, пачуўшы аб гэтым, што нават другое вока напаўрасплюшчыла.

Брыгадзір вартаўнікоў заходзіць да яе ў дом ды кліча Аднавочку. Але яна не адгукаецца: усім жа бачна, што яна ў абодва вока глядзіць – якая ўжо тут Аднавочка!

Узлаваўся брыгадзір, працягнуў да яе ручышчы, каб схапіць чараўніцу ды да князя даставіць.

Тут Аднавочка та-ак зыркнула на яго бліскучымі, як вуглі, вачыма, што брыгадзір нават падскочыў ад нечаканасці. Адступіў ён спінай, аб парог спатыкнуўся, вываліўся ў двор ды ўсё сабе зламаў. І меч зламаў, і шчыт, і кальчугу… Добра, што майткі хаця б цэлымі засталіся. Гэтак ён і збег, амаль галяком, разам са сваімі вартаўнікамі, палымнеючы вушамі ад ганьбы.

А Двухвочка сядзіць сабе ў хаце ды вухам не вядзе. Тут людзі прыгледзеліся – а ў яе на ілбе трэцяе вока вымалёўваецца. Вось якія цуды!

А Трохвочка і гаворыць – ніякіх цудаў, гэта проста ўзор такі на ілбе ў мяне. Вы і раней яго бачылі, проста не заўважалі. Заваркатала яна, скруцілася клубочкам і накрылася хвастом.

А людзі ціханька пайшлі на сваіх справах, каб не перашкаджаць драмаць добрай чараўніцы.

- Канец -








Другие постеры в разделе Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

    "Наўрад ці знойдуцца іншыя жывёлы, якія адыгрывалі б настолькі вялікую ролю ў гісторыі свету, як дажджавыя чарвякі" Чарльз Дарвін Усім вядома, што чарвякі вельмі карысныя. Яны мільёны гадоў рыхляць глебу, ад чаго раслінам становіцца прасцей дыхаць, ...
      Аднойчы гародніна паспрачалася, хто з іх найбольш чырвоны. Экспертную камісію ўзначаліў пунсовы памідор, які адразу ж заявіў, што ў чырвоным яблыку выразна бачныя крапінкі ды жаўтаваты бок, у трускаўкі і суніцаў заўважныя зернеткі, вішня відавочна ...
        Жылі-былі трактар і пад’ёмны кран. Першы пастаянна важдаўся з зямлёй, так што другі, крыху задзіраючы лычык, нават пазіраў на трактар звысоку – маўляў, што гэта ты ўвесь час кешкаешся ў брудзе? Што ў гэтым можа быцьцікавага? У адказ трактар, ...
          Яна з’явілася ў горадзе, як толькі выпаў першы снег. Ніхто і не звярнуў увагі. Хіба дзіва – яшчэ адна непрыкметная бабулька бродзіць па вуліцы. Неўзабаве людзі настолькі прызвычаіліся сустракаць яе ў горадзе, што нават не заўважалі, як паступова яна ...
            У даўнія часы жылі-былі сёстры-двайняткі. Яны былі так падобныя, што ў дзяцінстве іх пастаянна блыталі. Аднак з цягам часу сёстры пачалі ўсё больш адрознівацца адна ад іншай. Першая была ружовашчокая, рудая ды кучаравая, а іншая накрывала валасы ...
              Напрыканцы года ў эльфаў-"слухачоў" падаўжаюцца востраканечныя вушы, якія становяцца настолькі чуйнымі, што яны чуюць думкі кожнага жыхара Зямлі. Менавіта гэтыя эльфы дапамагаюць Дзеду Марозу ў падрыхтоўцы калядных падарункаў. Тут трэба сказаць, што ...
                На лясной палянцы пасля дажджу, які гішпанцы называюць сіры-міры ( то бок дробны, але ня брыдкі), насустрач сонцу раскрылася маленькая архідэя. Паглядзець на далікатную прыгажуню прыйшлі, прыскакалі,прыляцелі й прыпаўзлі ўсе насельнікі навакольнага ...
                  Жыў-быў адзін Прынц-Мыш. Ён жыў ў светла-жоўтым палацы, поўнасцю створаным з найпрыгожага сыру. Нядзіўна, што Прынц-Мыш ахвотна шпацырваў па сваім апетытным жытле, кожны дзень прагрызаючы новыя і новыя дзіркі-калідорчыкі. І, хаця сырны палац амаль ...
                    Дзеючыя асобы ў парадку з’яўлення: прынц, цмок, прынцэса і конь Дзея пачынаецца ў абсалютнай цемры, чутны толькі гукі. Гукі недзе за сцяной: Цок-цок-цок! Гукі недзе за сцяной, якія набліжаюцца: Туп-туп-туп… Грукат у дзверы: Тук-тук! Грубы голас ...
                      Не ведаю, якім чынам, але ў маёй галаве з’яўляюцца цалкам неверагодныя ідэі: яны ўзнікаюць у выглядзе малюнкаў, слоў, формул ці схем. Я вельмі хачу падзяліцца ідэямі з навакольнымі супрацоўнікамі, але на мяне не звяртаюць ні наймалой увагі: мяне для ...
                        Жылі-былі кароль і каралева. І хаця ў большасці казак кароль і каралева жывуць у сяброўстве ды згодзе, у гэтай гісторыі нешта пайшло не так: нашыя кароль з каралевай вырашылі ніколі не сустракацца. Такім чынам, каралева загадала пабудаваць ёй ...
                          …прывязі мне люстэрка, каб, гледзячыся ў яго, прыгажосці дадавалася. Аксакаў, "Пунсовенькая кветачка" Цуды пачаліся зранку ў панядзелак, калі ўсе люстэркі ў свеце, дамовіўшыся паміж сабой, пачалі паказваць пажаданні тых, што глядзеліся ў іх. Такім ...
                          На главную ~ Новости ~ Контакты

                          Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                          Минск, Беларусь

                          Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                          Copyright © 2009-2026 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                          На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.