x
≡ меню
Авторский проект художника Сергея Стельмашонка

Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

Твой кот у курсе справы (кніга казак для будучых дзяцей)

Ад аўтара

У масе сваёй людзі няўяўна важныя, і ўсё таму, што ўяўляюць сябе адзінымі разумнымі істотамі – гэта ж трэба, ва ўсім сусвеце. Добра, можа й не ў сусвеце, але на нашай планеце дык дакладна!

А што калі свядомасць ёсць не толькі ў жывых істот, але нават ў гор, аблокаў ці снежных хмар?

Трэба спытаць у суседскага ката. Дарэчы, твой кот таксама ў курсе справы.

***

Пераклад на беларускую мову Наталлi Стэльмашонак

подробнее


    Адзін кракадзіл быў даволі-такі вумным – а ўсё таму, што любіў вучыцца. І вырашыў ён даведацца,што аб яго розуме думаюць астатнія насельнікі джунгляў. Высунуўшы, быццам перыскопы, вочы над вадой, кракаділ ціхутка падплыў да соннага папугая, які ...
      Зняможлівая летняя спякота. Па гарачым ходніку павольна паўзе слімак: ён, роспачна растапырыўшы рожкі, спрабуе надаць сабе хуткасці. Але відавочна, што слімак ніколі не дабярэцца да ратавальнага траўніка: пагойдваючы сваім домікам направа-налева, ён ...
        Сапраўдная русалка, толькі вельмі маленькая,вытанчана варушачы хвастом, плавала між срабрыста-люстраных карпаў у празрыстым басейне з надпісам "жывая рыба". Я б не здзівіўся, калі б вакол гэтага вадаёма збянтэжаным колам стоўпіліся ўсе наведвальнікі ...
          Аднойчы да мяне на кухню заляцела заморская птушка. Я ад здзіўлення разявіў рот, а птушка, зазірнуўшы ў яго ды ўбачыўшы ў ім зубы, якія я толькі пачысціў, крышачку спужалася. Спужаўшыся ж, яна, як гэта й прынята ў птушак, цыркнула, войкнула ды ...
            Даўным-даўно, калі кветкі яшчэ ўмелі размаўляць ды ніхто не здзіўляўся чароўным істотам, сустрэліся эльф і пралеска. Ну як сустрэліся – маленькі эльф, пралятаючы над апошнімі воблачкамі снега, якія хутка пераўтвараліся ў звонкія вясеннія ручаі, ...
              Мастакам часцей за ўсё падабаюцца іхнія творы. Вы напэўна чулі, што Пігмаліён нават закахаўся! Але здараецца й інакш. Вось аднойчы мастак узяў квадратную рамку з палатном ды вырашыў намаляваць смайлік. Толькі не вясёлы, як ва ўсіх, але асаблівы, ...
                Чалавечае вока вельмі хітрае: у любым незразумелым малюнку яно хоча ўбачыць нешта знаёмае. Напрыклад, гуляеш па парку, а ў пераплеценых карнях дрэваў пачынае ўяўляцца тыгр з носам з сасновай шышкі. Ці вунь той далёкі куст падаецца падобным на ...

                На главную ~ Новости ~ Контакты

                Коты и Мечты. Авторский проект художника Сергея Стельмашонка.
                Минск, Беларусь
                +375 293 1234 16
                                                                            
                ru.cats-n-dreams.com

                Сайт работает на платформе Nestorclub.com

                Copyright © 2009-2023 Cats & Dreams. Сергей Стельмашонок. Все права защищены.
                На сайте Коты и Мечты собрана коллекция постеров и рисунков белорусского художника Сергея Стельмашонка. Сергей много лет иллюстрирует статьи в журналах и газетах, однако его главная страсть – изображения ПОЗИТИВНЫХ котов. Каждый кот в его рисунках – это особый характер или ситуация, в которых вы можете узнать себя и своих знакомых.